Літоўскія мытнікі спынілі найбуйнейшую партыю беларускіх цыгарэт, кошт якіх ацэньваецца ў 5,6 млн. еўра.

Пра гэта паведамляе мытня Літвы, у ноч з 12 на 13 лютага літоўскія мытнікі спынілі для праверкі два грузавікі на трасе А1 недалёка ад гораду Еўе (Vievis).
Фуры ішлі адна за адной. Кіроўцы заявілі, што вязуць з Вільні ў Польшчу распыляльнікі.
Аднак падчас агляду аўтамабіляў мытнікі заўважылі, што за скрынямі з распыляльнікамі схаваныя цыгарэты. Транспартныя сродкі адправілі ў пункт пропуску «Меднікі», дзе высветлілі, што ў фурах было 2520 скрыняў цыгарэт коштам 5,64 млн еўра.
Паведамляюць, што пачалі расследаванне.
У выніку рашэннем суду беларуса арыштавалі на два месяцы, літоўца — на месяц. Мытнікі мяркуюць, што цыгарэты маглі везці з Латвіі.






