BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва просіць ЕЗ дапамагчы вярнуць грузавікі з Беларусі

Міністры замежных спраў і транспарту Літвы Кястуціс Будрыс і Юрас Тамінскас накіравалі ў Еўрапейскую камісію ліст з просьбай дапамагчы вярнуць літоўскія грузавікі, якія засталіся заблакіраванымі на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе LRT са спасылкай на агенцтва BNS.

У лісьце міністры просяць ЕК падрыхтаваць комплексны план дзеянняў ЕЗ для падтрымкі еўрапейскіх перавозчыкаў, што апынуліся ў Беларусі, а таксама для вырашэння пытанняў бяспекі на мяжы паміж Літвой і Беларуссю. Асобна адзначаецца пагроза ад выкарыстання беспілотнікаў і кантрабанды «паветраных шароў» з тытунёвай прадукцыяй.

Будрыc і Тамінскас таксама заклікаюць камісараў ЕЗ Каю Калас і Апасталаса Дзідзікостаса дамагчыся «поўнага і безумоўнага вяртання еўрапейскіх перавозчыкаў і іх маёмасці, незаконна ўтрымліваемай на беларускім баку».

Акрамя таго, Літва прапануе ўвесці новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму, у тым ліку за арганізацыю палётаў метеазондаў, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды.

Літоўскія грузавікі аказаліся заблакіраванымі ў Беларусі пасля таго, як Вільня закрыла мяжу ў адказ на рэгулярныя палёты метеазондаў з кантрабанднай тытунёвай прадукцыяй. Паводле прэм’ер-міністра Інгi Ругінене, у Беларусі застаюцца каля 280 літоўскіх грузавікоў. Паводле асацыяцыі перавозчыкаў Linava, агульная колькасць літоўскіх транспартных сродкаў у краіне можа дасягаць 4 тысяч, з якіх 1,25 тысячы — гэта цягавыя аўтамабілі.

Перавозчыкі таксама паведамляюць, што атрымалі папярэджанне ад беларускіх уладаў: калі грузавікі правядуць на спецыяльных стаянках больш за чатыры месяцы, іх могуць канфіскаваць.