BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва спыніць дзеянне пагаднення аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю

Літва спыніць дзеянне пагаднення аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю. Адпаведнае рашэнне ўрад краіны збіраецца прыняць сёння, 25 верасня, паведамляе LRT. Таксама будзе скасавана аналагічнае пагадненне з Расеяй.

Выданне спасылаецца на Мінфін, які абгрунтоўвае неабходнасць скасавання пагадненняў вайной Расеі супраць Украіны. Акрамя таго, у Мінфіне адзначылі, што з лютага 2022 года мытныя органы Літвы не супрацоўнічаюць і не абменьваюцца інфармацыяй з мытнымі службамі Расеі і Беларусі.
Дэнансацыя пагаднення з Беларуссю, ратыфікаванага ў верасні 2000 года, павінна быць дадаткова адобрана прэзідэнтам і Сеймам.

У беларускім Дзяржаўным мытным камітэце нядаўна заяўлялі, што кантакт з калегамі з сумежных краінаў адсутнічае, выключэнне — «невялікі кантакт на ўзроўні старэйшых зменаў непасрэдна ў пунктах пропуску», але дыялогу на ўзроўні кіраўніцтва няма.

Беларускае Радыё Рацыя