BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лівія атрымала трактары з Беларусі

Нацыянальнае агенцтва па развіцці Лівіі ў рамках рэалізацыі пагадненняў атрымала партыю сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі. Пастаўка стала вынікам чатырохдзённага візіту кіраўніка лівійскага ўрада Усамы Хамада ў Менск, дзе былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў розных сферах.

Фота: БелТА

У Лівіі дзейнічае двоеўладдзе: усходняя частка кантралюецца галоўнакамандуючым Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфам Хафтарам, на захадзе дзейнічае прызнаны міжнароднай супольнасцю Урад нацыянальнай згоды. Беларусь актыўна развівае адносіны менавіта з Усходняй Лівіяй пад кантролем Хафтара.