Гадзіннікавы брэнд «Луч» прэзентаваў лімітаваную калекцыю «Мова», створаную ў гонар «двух яскравых постацяў беларускай культуры» – Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

Калекцыя створаная пры ўдзеле Літаратурнага музею Максіма Багдановіча, што падкрэслівае яе культурную дакладнасць і павагу да літаратурнай спадчыны, зазначаюць вытворцы.
«Гэта калекцыя пра мову, культуру і сучаснае бачанне беларускай літаратурнай традыцыі. Гадзіннікі створаныя як стыльны аксесуар з глыбокім культурным напаўненнем, што заўсёды будзе актуальны. Гадзіннікі з глыбокім сэнсам, дзе кожная мадэль нагадвае пра сілу беларускага слова», – гаворыцца на сайце «Луча».
Гадзіннікі выраблены ў дзвюх мадэлях – мужчынскай і жаночай. «Два погляды, два галасы, адзін рытм беларускага народу», – зазначае брэнд.






