BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўла Калаўра замянілі на Рамана Галоўчанку

Аляксандр Лукашэнка сёння, 10 сакавіка, прыняў рашэнне аб назначэнні старшыні праўлення Нацыянальнага банка. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

«У Беларусі новы кіраўнік Нацбанка!» – гаворыцца ў паведамленні. Новым кіраўніком Нацбанка прызначаны былы прэм’ер Раман Галоўчанка.

Павел Калаўр

Да гэтага часу на чале Нацбанка стаяў Павел Калаўр. Пры ім запаволілася інфляцыя, скончыліся пляскі з чорным курсам даляра.

Новаму кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку 51 год. Апошнія 5 год займаў пасаду прэм’ера. Са снежня 2009 па красавік 2013 года — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. З З 2013 да 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З 2018 па чэрвень 2020 года — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.