BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка змяніў кіраўніцтва “Беларуськалія” і “Белнафтахіма”

Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва “Белнафтахіма” і “Беларуськалія”. Ён даў згоду на назначэнне новых дырэктараў.

Як паведамілі ў ягонай прэс-службе, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў працягне працу ў якасці гендырэктара «Беларуськалія». Нагадаем, дагэтуль «Беларуськалій» узначальваў Іван Галаваты, пра ягоны далейшы лёс у паведамленні нічога не гаворыцца.

На месца Рыбакова ў “Беннафтахім” прыйдзе Ілля Ікан, які ўзначальваў ААТ “Полацк-Шкловалакно”.