BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнка зноў загаварыў пра другую атамную станцыю

Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з новым кіраўніком Адміністрацыі Дзмітрыем Крутым, зноў загаварыў пра будаўніцтва другой АЭС у Беларусі.

Мы думаем, прапрацоўваем пытанне будаўніцтва другой атамнай станцыі. Электрычная энергія ніколі не перашкодзіць. Лішку яе ў краіне не будзе ніколі, – заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што электрычнасць патрэбная не толькі для прамысловасці, але і для бытавых спраў.

У Беларусі першая АЭС працуе на Гарадзеншчыне пад Астраўцом. Падчас яе будаўніцтва закладалася, што энергія будзе прадавацца ў Еўразвяз, аднак на фоне цяперашніх санкцый гэта немагчыма. Шукаючы спосабы выкарыстоўваць вырабленую энергію, улады пачалі заахвочваць да абагравання дамоў электрычнасцю, «Беларусбанк» нават пачаў выдаваць льготныя крэдыты пад набыццё электрычных катлоў.

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расеі

Сетка гатэляў з Расеі Azimut будзе пашыраць сваю геаграфію на краіны СНД, сярод якіх і Беларусь, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі.

Azimut Hotels, якая заняла месца заходніх гатэльных сетак, што пакінулі Расею ў 2022 годзе, плануе пашырыць сваю дзейнасць таксама ў Беларусі, Узбекістане, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і дзяржавах Блізкага Усходу. На гэтых кірунках кампанія збіраецца адкрыць гатэлі з катэгорыяй 4-5 зорак.

Azimut — гэта адна з найбуйнейшых гатэльных сетак у Расеі. Яна ўключае 65 гатэляў і санаторыяў, агульны нумарны фонд якіх складае 11 тысяч месцаў. Уладальнік сеткі — Аляксандр Клячын. (nashaniva.com)

Што мігранты зрабілі з польскі рынкам арэнды жылля?

Хваля ўцекачоў з Украіны, якая з“явілася ў Польшчы ў першыя месяцы 2022 года, супала па часе са скачком цэн на рынку арэнды жылля. Аднак выглядае на тое, што ў значнай ступені гэта супадзенне. Мігранты сапраўды прычыніліся да росту кошту камунальных паслуг, але не так моцна, як можа здавацца, піша партал money.pl.

Паводле даследаванняў прафесара Адама Чэрняка з Галонай гандлёвай школы, які прааналізаваў сітуацыю ва ўсіх краінах Еўразвязу, наплыў украінскіх уцекачоў роўны аднаму працэнту папуляцыі краіны перакладаецца на рост цэн на рынку арэнды жылля ў памеры 0,2-0,3 працэнта. Пры гэтым у буйных польскіх гарадах цэны арэнды жылля толькі з пачатку года выраслі на 20 працэнтаў. Эксперт прыходзіць да высновы, што рост цэн звязаны найперш з ростам інфляцыі, ростам кошту нерухомасці і вышэйшымі стаўкамі крэдытавання жылля.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: Белсат.