Міністр энергетыкі апублікаваў паведамленне адносна максімальных цэн на паліва. Механізм устанаўлення максімальных цэн на паліва заснаваны на пэўнай формуле. Улічваецца сярэдняя аптовая цана паліва на ўнутраным рынку, да якой дадаюцца падаткі — акцыз, паліўная даплата, а таксама нацэнка ад продажу і ПДВ. Продаж паліва вышэй за ўстаноўленую максімальную цану мае сур’ёзныя наступствы, у тым ліку штраф да 1 мільёна злотых.

Новыя максімальныя цэны маюць дзейнічаць з 4 па 7 красавіка:
– 6,21 злотага за літр 95-га бензіну;
– 6,82 злотага за літр 98-га бензіну;
– 7,87 злотага за літр дызельнага паліва.
Упершыню за доўгі час ЗВР Беларусі зменшыліся
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі скараціліся за сакавік на $1,1 мільярда і на 1 красавіка склалі $15,2 млрд. Скарачэнне аб’ёму золатавалютных рэзерваў звязана са змяншэннем цэн на золата на міжнародных фінансавых рынках, тлумачыць Нацбанк.
Апошнія месяцы ЗВР Беларусі пастаянна раслі, дзякуючы росту цэн на золата.
Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года
У той час як ф’ючарсныя цэны на нафту Brent ужо тры тыдні ў цэлым трымаюцца ў дыяпазоне $100—112 за бараль, рэальныя пастаўкі фізічнай нафты з імгненнай адгрузкай каштуюць значна даражэй. Гэта з’яўляецца вынікам у тым ліку значнага дэфіцыту нафты на гэты момант.
Кошт партый нафты Dated Brent, якія зараз прадаюцца і адгружаюцца ў Паўночным моры, дасягнуў $141,37, паведамляе Bloomberg. Гэта не толькі вышэй за ўзроўні, што назіраліся пасля ўварвання Расеі ва Украіну ў 2022 годзе, але і максімум з ліпеня 2008 года, калі цэны на нафту дасягнулі гістарычных пікаў перад пачаткам глабальнага фінансавага крызісу.
Швецыя затрымала танкер “ценявага флоту”
Берагавая ахова Швецыі затрымала ў Балтыйскім моры танкер Flora 1, які знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу. Улады Швецыі падазраюць, што танкер датычны да разліву нафтапрадуктаў непадалёк ад вострава Готланд. Разліў быў знойдзены раніцай у чацвер, 2 красавіка. На борце танкера, загружанага нафтай, знаходзяцца 24 члены экіпажа. Судна накіроўвалася з Фінскага заліва ў невядомым напрамку.
Судна на момант затрымання знаходзілася за межамі тэрыторыі Швецыі, але ў шведскай эканамічнай зоне, піша выданне “Беларусы і рынак”.
Беларускае Радыё Рацыя.
Фота ілюстрацыйнае: Oliwia Domanska / East News.






