Віцэ-міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Малгажата Грамадзка знаходзіцца з рабочым візітам на Падляшшы, дзе прадставіла планы ўраду па абароне ўнутранага аграрнага рынку, а таксама праводзіць сустрэчы з мясцовымі фермерамі.

Візіт адбываецца на фоне дыскусій вакол гандлёвага пагаднення Еўрапейскага звяза з краінамі Mercosur. Пра ключавыя напрамкі прапанаваных зменаў і сітуацыю ў польскай сельскай гаспадарцы распавядае Малгажата Грамадзка:
Паводле слоў віцэ-міністра, урад Польшчы плануе ўвесці абмежаванні на імпарт сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі з краін па-за межамі ЕЗ, найперш той, што ўтрымлівае рэчывы, забароненыя ў Еўрапейскім звязе.
У межах сённяшняга візіту Грамадзка праводзіць таксама адкрытую сустрэчу з фермерамі ў вясковай святліцы Заблудава. Пачатак в 17-30.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






