Даследчыцкі інстытут BEROC наладзіў анлайн-прэзентацыю новых матэрыялаў “Маніторынгу эканомікі Беларусі”. Сярод праблем беларускай эканомікі сваё месца заняло і ўздзеянне санкцый.
Травеньскія вынікі апытанняў хатніх гаспадарак Беларусі прадставіла даследчыца BEROC Віялета Панасевіч:
– Больш за палову рэспандэнтаў заўважаюць адток кваліфікаваных кадраў з краіны. А таксама каля паловы кажуць пра ўплыў санкцый. 45% гаворыць пра тое, што яны бачаць у выніку вайны упадак гандлю з заходнімі краінамі, што з’яўляецца таксама вынікамі санкцый. Аслабленне беларускага рубля і высокая інфляцыя. Пра гэта гаворыць траціна рэспандэнтаў. Гэта ўскладненне умоў рэгістрацыі работы ІП.
Эканаміст Зміцер Крук адзначыў макраэканамічны рост беларускага экспарту ў Расею і назваў асноўныя пагрозы для такога працэсу:
– Расейскі попыт – а) не ўстойлівы, гэта дынаміка апошніх гадоў наглядна дэманструе. І б) тое, што аўтаматычна не сведчыць, што ён будзе далей нарастаць. Вось гэтыя сцвярджэнні патрабуюць далейшых даследаванняў.
Па словах экспертаў BEROC, на фоне экспартнага вектара Беларусі сёлетні прагноз інфляцыі складае 5-7 працэнтаў. Паводле ацэнак, цэнавы кантроль у Беларусі змякчыцца да выбарчай кампаніі 2025 года ў краіне.
Цалкам матэрыял:























Беларускае Радыё Рацыя






