З 13 чэрвеня 2024 года Маскоўская біржа спыніць таргі далярам і еўра ў сувязі з санкцыямі ЗША.

На валютным рынку і рынку каштоўных металаў таргі будуць ажыццяўляцца па ўсіх інструментах, за выключэннем валютных пар з далярам ЗША і еўра, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
На фондавым і грашовым рынках, рынку стандартызаваных вытворных фінансавых інструментаў (СПФД) таргі таксама будуць ажыццяўляцца па ўсіх інструментах, за выключэннем інструментаў з разлікамі ў далярах ЗША і еўра. На тэрміновым рынку таргі праводзяцца ў звычайным рэжыме.
Нагадаем, 12 чэрвеня Мінфін ЗША увёў новыя санкцыі ў сувязі вайной Расеі ва Украіне. У санкцыйны спіс патрапілі больш за 30 фізічных асоб і больш за 200 кампаній, у тым ліку беларускія. У пералік уключана таксама Маскоўская біржа.