BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МАЗ губляе расейскі рынак


У чэрвені на расейскім рынку прададзена 199 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу. Гэта амаль у 2 з паловай разы менш, чым у тым жа месяцы 2024-га году, гаворыцца ў даследаванні расейскай кампаніі «АСМ-холдынг».

Фота: av.by

Як адзначае «Позірк», на нарадзе па развіццю прамысловасці 9 красавіка 2024 году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці». «Доля нашых грузавых аўтамабіляў [на расейскім рынку] зьнізілася — да 6%», — звярнуў увагу ён.

15 чэрвеня 2023 году першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі «мае патрэбу ў апэратыўным прыняцці спэцыяльных ахоўных мер у сувязі з актыўнай экспансіяй кітайскіх вытворцаў».