BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МАЗ і БелАЗ падалі новы пазоў супраць санкцый Еўразвязу

Дзяржаўныя заводы-гіганты пайшлі ў суд Еўразвязу, каб апратэставаць абмежавальныя захады, уведзеныя супраць іх за падтрымку рэжыму Лукашэнкі. ААТ «Менскі аўтазавод» (МАЗ) і ААТ «БелАЗ-кіроўная кампанія БелАЗ холдынг» (БЕЛАЗ) паўторна вырашылі апратэставаць уведзеныя ў чэрвені 2021 году санкцыі Еўразвязу.

Заявы зарэгістраваў суд ЕЗ у траўні гэтага году. 24 чэрвеня іх апублікаваў афіцыйны часопіс Еўразвязу, заўважыла «Люстэрка».МАЗ і БелАЗ знаходзяцца пад санкцыямі ЕЗ з 21 чэрвеня 2021 году. Супраца з гэтымі прадпрыемствамі еўрапейскім кампаніям забаранілі, актывы беларускіх прадпрыемстваў замарозілі.