BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

У перадачы на заводскім радыё Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода начальніца аддзела арганізацыі працы і заработнай платы пракаментавала падвышэнне заробкаў работнікам прадпрыемства.

Фота: Белта

Як адзначаецца, «дырэктар завода анансаваў падняцце заробку на 10%, а па факце падвышэнне, згодна з разліковым лістком, склала 6,25%», піша «Флагшток».

Начальніца аддзела адзначыла, што «ва ўмовах стратнай працы прадпрыемства і, як наступства, адсутнасці магчымасцяў для падвышэння тарыфнай стаўкі першага разраду, улічваючы важнасць падтрымкі годнага ўзроўню дабрабыту работнікаў завода, кіраўніцтвам быў зроблены шэраг мер у гэтым кірунку». Такім чынам, на Мазырскім НПЗ прызналі стратнасць сваёй працы.