BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менск і Пекін адкрылі рэгулярныя грузавыя чыгуначныя зносіны

Менск і Пекін адкрылі рэгулярныя грузавыя чыгуначныя зносіны. Пра гэта паведамляе Сіньхуа.

“15 траўня ў першай палове дня цягнік з 55 кантэйнерамі адправіўся з Пекіна ў Менск, што азнаменавала сабой адкрыццё рэгулярных чыгуначных зносін паміж сталіцамі Кітая і Беларусі”, – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі, састаў дастаўляе з Пекіна ў Мінск 293 тоны аўтамабільных запчастак і іншых тавараў, выпушчаных у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй.

Цягнік перасячэ кітайска-мангольскую мяжу на КПП Эрэн-Хота і даедзе да месца прызначэння праз 15 сутак.

У Кітаі чакаюць, што запуск новага рэйса Пекін-Менск будзе садзейнічаць “выхаду на глабальны рынак вялікіх тавараў кітайскай вытворчасці і павышэнню іх уплыву на міжнародным рынку”.