Першы з іх прызначаны для апрацоўкі дэталяў. Яго збіраюцца ўзвесці на базе аднаго з складоў. А для другога, больш буйнога, “свабодных плошчаў не хапае”. Таму яго плануюць будаваць у індустрыяльным парку “Вялікі камень”, ён будзе спецыялізавацца на вытворчасці дэталяў “для новай тэхнікі” (у прыватнасці, для мадэрнізаваных трактароў і мадэлі 2023 года).
Першы намеснік гендырэктара Сяргей Аўраменка кажа пра “аглядную будучыню”, калі можа быць рэалізаваны гэты праект. Колькі ён запатрабуе фінансавых сродкаў, не ўдакладняецца. Магчыма, надзеі на расейскае фінансаванне.
Беларускае Радыё Рацыя