BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Месячная інфляцыя ў лістападзе запаволілася

Месячная інфляцыя ў лістападзе склала 0,3 працэнта. Пра гэта паведаміў Белстат. Для параўнання, у кастрычніку месячная інфляцыя склала 0,5%, а гадавы паказчык – 5,9%.

Фота © Shutterstock

Больш за ўсё ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам падаражэлі гародніна (8,7%), алей (4%), рыба і рыбапрадукты (1,3%), перавозка пасажыраў у таксі (8,8%), паслугі банкаў (2,1%), бытавыя паслугі (1,2%).

Белстат адзначыў зніжэнне цэн і тарыфаў на халадзільнікі, сінтэтычныя мыйныя сродкі, абутак і паслугі міжнароднага турызму.

Беларускае Радыё Рацыя