BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міліцыя штомесяц будзе збіраць інфармацыю пра колькасць “дармаедаў”

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пачало патрабаваць ад дзяржаўных структур прадастаўлення штомесячных звестак пра беларусаў, не занятых у эканоміцы, паведамляе “Флагшток”.

Фота: «Авангард»

Для гэтага рассылаюцца формы справаздачнасці, якія павінны запаўняцца да пачатку кожнага месяца. Затым дадзеныя абагульняюцца і накіроўваюцца ў МУС у выглядзе даклада.

Раней паведамлялася, што сілавікі сумесна з іншымі чыноўнікамі “апрацоўваюць грамадзян”, якія знаходзяцца ў базе “не занятых у эканоміцы”. Іх выклікаюць у РАУС на сходы, якія называюць “выхаваўчымі” і “прафілактычнымі” акцыямі.

Тое, што прадастаўляць справаздачнасць зараз патрабуюць штомесяц, можа сведчыць пра далейшае ўзмацненне дзеянняў міліцыі ў дачыненні да беспрацоўных і павелічэнне ціску на іх з патрабаваннем афіцыйнага працаўладкавання.