Мінэнерга не абмяркоўвае размяшчэнне пляцоўкі для другой атамнай станцыі. Справаздачу пра мэтазгоднасць яе будаўніцтва плануецца прадставіць ураду ў 2025 годзе.

Пра гэта ў эфіры беларускага тэлебачання расказаў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз.
Паводле яго слоў, летась БелАЭС выпрацавала каля 30 працэнтаў ад энергаспажывання ў краіне. У гэтым годзе яе доля ўжо наблізілася да 40%. Усяго ж станцыя здольная выпрацоўваць 18 млрд кілават-гадзін электраэнергіі за год.