BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінфін Беларусі заклікае шукаць інвестыцыі для электратранспарту за мяжой

Праблема з інвестыцыямі. Шукаць за мяжой інвестыцыі для сферы электратранспарту заклікае дырэктар дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Анатоль Шаршун.

Анатоль Шаршун. Фота: unglobalcompact.by
Анатоль Шаршун. Фота: unglobalcompact.by

Паводле яго слоў, кан’юнктура даўгавых рынкаў бліжэйшых суседзяў пакуль не спрыяе атрыманню танных пазык, але “ў справе замены пазыковага фінансавання па-ранейшаму ёсць альтэрнатывы“. 

Шаршун адзначае, транспартная індустрыя “знаходзіцца на этапе радыкальнай трансфармацыі і патрабуе падвышаных інвестыцый у інфраструктуру“, аднак для “апераджальнага прагрэсу” ўласных рэсурсаў арганізацый галіны “відавочна недастаткова“, “патрабуецца дадатковае фінансаванне”.

Беларускае Радыё Рацыя