Міністэрства юстыцыі Украіны падало ў Вышэйшы антыкарупцыйны суд пазоў пра ўвядзенне санкцый да беларускага ААТ «Гомсельмаш».

Паводле звестак украінскага ведамства, даччыныя кампаніі холдынгу «Гомсельмаш» удзельнічаюць у вытворчасці камплектуючых для боезапасаў і беспілотнікаў-камікадзе «Герань-2» тыпу «Шахед», якія вырабляюцца ў Беларусі па заказе прадпрыемстваў расейскага ваенна-прамысловага комплексу.
У пазове заяўлена патрабаванне канфіскаваць наступныя актывы:
- карпаратыўныя правы ў ТАА «Гандлёвы дом «Гомсельмаш-Украіна», ТАА «Гандлёвы дом МТЗ-Беларус-Украіна» і ТАА «Промінь-Юг»;
- маёмасныя правы на гандлёвыя маркі.
Санкцыі ініцыяваныя ў адпаведнасці з пунктам 11 часткі 1 артыкула 4 Закона Украіны «Аб санкцыях».






