BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінлясгас плануе экспартаваць у 2024 годзе рэкордную колькасць піламатэрыялаў

Міністэрства лясной гаспадаркі плануе экспартаваць у 2024 годзе рэкордную колькасць піламатэрыялаў за ўсю гісторыю, паведамляе БелТА.

За студзень — верасень лесагаспадарчыя ўстановы сістэмы Мінлясгаса рэалізавалі звыш 788 тыс. куб. м, што на 12,5% вышэй леташніх вынікаў. У Міністэрстве разлічваюць па выніках года выйсці на лічбу ў 1 млн куб. м.

Па словах міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка, гэта будзе рэкордны паказчык. «У гісторыі такога не было», — заявіў ён.

Пры гэтым асноўным рынкам збыту, як расказалі ў ведамстве, застаецца Кітай. Сюды экспартуецца каля паловы піламатэрыялаў.

Што тычыцца вартасных паказчыкаў, то за студзень — верасень аб’ём экспарту лесапрадукцыі і паслуг склаў $135 млн. Гэты паказчык вырас практычна на 16%. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў і паслуг у цэлым складае амаль 20%. Для параўнання ў папярэднім годзе яна была на ўзроўні 10,6%.