BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МНС праверыць усе буйныя ГЦ у краіне

Пасля маштабнага пажару ў Віцебску, у выніку якога пацярпелі 20 чалавек, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пачало дасканалы маніторынг усіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі, паведамляе onliner.by.

Фота: Камсамольская праўда

Па словах прадстаўніка ведамства, у іх ёсць абгрунтаваныя прэтэнзіі да асобных ГЦ, якія знаходзяцца ў розных рэгіёнах краіны. Акрамя таго, у міністэрстве хочуць ініцыяваць змены ў прававыя нормы.

“У нас ёсць 1405 розных гандлёва-забаўляльных цэнтраў з масавым знаходжаннем людзей. Чатырнаццаць з іх у нас выклікаюць сур’ёзную заклапочанасць. Мы на ўсе гэтыя аб’екты з сённяшняга дня ўжо заходзім і будзем вырашаць пытанні, звязаныя з іх дадатковым маніторынгам. Што мы ўбачылі ў выніку гэтага пажару? Мы будзем настойваць на ўрэгуляванні пытання, звязанага з абавязковымі патрабаваннямі па абслугоўванні энергаўстановак. Яны з’яўляюцца неабавязковымі, і за гэта ўласнік аб’екта не нясе ніякай адказнасці. Гэта дрэнна. Гэта трэба выправіць”, – растлумачыў кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі.