BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МТЗ спадзяецца адправіць у Зімбабвэ больш за 3500 трактароў

МТЗ спадзяецца адправіць у бліжэйшыя некалькі гадоў у Зімбабвэ больш за 3500 трактароў. На прадпрыемстве спасылаюцца на мемарандум, які быў падпісаны летась Аляксандрам Лукашэнкам падчас візіту ў афрыканскую краіну. Але ўпэўненасці, што праект будзе рэалізаваны, відаць, няма. На МТЗ кажуць, што гатовыя “пачаць адгрузку тэхнікі”. Там “разлічваюць”, што ў чацвёртым квартале года ў Зімбабвэ адправяць “некалькі соцень трактароў”.

А пакуль на завод прыехала дэлегацыя з Зімбабвэ . Яна завітала не толькі на выставу трактарнай тэхнікі і ў музей, але і паглядзела, як адбываецца зборка. А некаторыя ўдзельнікі дэлегацыі паспрабавалі пакіраваць трактарам.

Беларускае Радыё Рацыя