BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Астравеччыне прадаюць гідраэлектрастанцыю

У Беларусі прадаюць ГЭС. Гідраэлектрастанцыю прапануюць купіць у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Аб’ява з’явілася на сайце камерцыйнай нерухомасці, заўважыла Tochka.by. Просяць за такі аб’ект $3 мільёны.

Прадавец піша, што станцыя была цалкам рэканструявана і ўведзена ў эксплуатацыю ў красавіку мінулага года. Усталяваныя дзве польскія турбіны па 200 кВт з тэрмінам службы больш за 50 гадоў. Гідраэлектрастанцыя можа акупіць сябе за восем гадоў. Раней аб’ект у Альхоўцы належаў кампаніі «ЦБК-Кардон».

Беларускае Радыё Рацыя