BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На беларускім рынку працы больш за 200 тыс. вакансій

На беларускім рынку працы больш за 200 тыс. вакансій, адбываецца іх планамерны рост, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка ў эфіры праўладнага тэлеканала “Беларусь 1“.

Паводле міністра, гэты працэс перш за ўсё “абумоўлены і змяненнем заканадаўства“: закон аб занятасці прадугледжвае абавязковае размяшчэнне кожнай вакансіі на сайце Агульнарэспубліканскага банка вакансій. Гэта дазваляе “ацаніць рынак працы”, лічыць яна.

“Дынаміка вакансій практычна цалкам адпавядае дынаміцы росту заработнай платы”, — сказала Паўлючэнка.

Міністр падкрэсліла, што колькасць занятых у эканоміцы расце пяты месяц, з кастрычніка 2024 года іх стала больш на 37,5 тыс. — сярод іншага за кошт вяртання пенсіянераў, якіх сярод працуючых цяпер 110 тыс.