У Берасцейскай вобласці афіцыйна зарэгістравана 1922 працоўных-імігранта. Самая шматлікая група прыехала з Непала — 767 чалавек. Такія даныя прыводзяцца ў дакладной запісцы на імя намесніка старшыні абласнога выканкама. Дакумент у распараджэнне рэдакцыі Еўрарадыё перадала ініцыятыва BELPOL.

Больш за ўсё імігрантаў працуе на “Санта Брэмар” — 650 чалавек. На другім месцы ў вобласці ідзе найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці шампіньёнаў у Беларусі “Боншэ”, там працаўладкавана 111 чалавек. На трэцім месцы — вытворца бытавой тэхнікі з Кітая — 53 чалавекі.
Люксавыя гатэлі Дубая рэзка знізілі цэны для турыстаў
Пяцізоркавыя гатэлі ў Дубаі ўдвая знізілі цэны на фоне ваенных дзеянняў у рэгіёне. Яны таксама больш актыўна прасоўваюць так званыя staycation-прапановы для мясцовых жыхароў ва ўмовах падзення турпатоку, піша Business Insider. Staycation-прапановы – гэта фармат адпачынку, пры якім людзі праводзяць адпачынак дома або ў сваім горадзе, а не ў паездках. Скідкі ў мясцовых гатэлях дасягаюць 65%.
Раней аналітыкі адзначалі, што канфлікт абыходзіцца Блізкаму Усходу прыкладна $600 млн у дзень недаатрыманых даходаў ад турыстычнай індустрыі, піша Office Life.
Польшча ў лідарах сярод росту пасажырапатоку на авіятранспарце
У 2025 годзе сумарны пасажырапаток польскіх аэрапортаў склаў 66 млн 300 тыс. чалавек. Гэта на 14,4% больш, чым у папярэднім годзе. Тэмпы росту паветранага транспарту ў Польшчы з’яўляюцца аднымі з самых высокіх у Еўропе, паведамляе партал Rynek Lotniczy. Наперадзе толькі Славакія, дзе тэмпы росту авіярынку перавысілі 20%.
Актуальна ў Польшчы — восем аэрапортаў-«мільённікаў». Гэта Варшава, Кракаў, Гданьск, Катавіцы, Уроцлаў, Познань, Варшава-Модлін і Жэшаў. Праз Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна летась прайшло больш за 36% паветранага пасажырскага руху ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.






