На прадпрыемстве «Гродна Азот» 28 студзеня а 4:30 раніцы спынялі працу цэху «Аміяк-3» для замены кантрольна-вымяральных прыладаў, якія працавалі некарэктна.

Як адзначаецца на сайце прадпрыемства, там, карыстаючыся спрыяльнай зменай надвор’я, спынілі цэх «Аміяк-4» для рамонтных работ і выкаранення выяўленых дэфектаў, якія сталі наступствам моцных маразоў.
27 студзеня ў канцэрне «Белнафтахім» паведамілі пра «паспяховае» завяршэнне летась у снежні чарговага этапу рэканструкцыі цэху «Аміяк-4». Гэта рабілі дзеля нарошчвання агульнай магутнасці выпуску аміяку на 45% і для павелічэння надзейнасці тэхналагічнага абсталявання.






