На памежных пераходах з Беларусі ў Літву стаіць звыш 1200 грузавікоў, сваёй чаргі на мяжы перавозчыкі чакаюць суткамі, інфармуе Дзяржаўны мытны камітэт.
За апошнія суткі ўсяго 17% фур, якія чакаюць уезду ў Літву, удалося перасекчы мяжу праз пункт пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог». Цяпер там стаіць 680 машын. У пункце пропуску «Шальчынінкай – Беняконі» за суткі літоўскі бок прыняў толькі 40% нормы.
Самым загружаным польскім пераходам на шляху ў Еўразвяз называюць «Кукурыкі – Казловічы». У першай палове дня ўезду ў Польшчу чакала больш за 800 адзінак грузавога транспарту. За суткі польскія кантрольныя службы прынялі 60% магчымай колькасці вялікагрузаў.