BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На прадпрыемстве “Бабушкина крынка” – чарговы новы дырэктар

Генеральным дырэктарам ААТ «Бабушкина крынка» прызначаны Эдуард Арэшка, паведаміў у тэлеграм-канале старшыня Магілёўскага абласнога выканкама Анатоль Ісачанка.

Арэшка раней быў антыкрызісным кіраўніком Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода, а таксама кіраўніком “Магілёўаблхарчпрама”, піша Mogilev Online.

Фота: тэлеграм-канал Анатоля Ісачанкі

Арэшка стане чацвёртым гендырэктарам малочнага гіганта за шэсць гадоў. «Бабушкина крынка» — самы буйны гулец на малочным рынку Магілёўшчыны. Паводле нацыянальнага агенцтва Беларусі, займае 9 месца ў топ-100 адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны. Мінулага дырэктара прадпрыемства Генадзя Скітава затрымалі па гучнай «малочнай справе» за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Як паведамляў Следчы камітэт, фігурантамі гэтай справы сталі 26 чалавек, з якіх 15 утрымліваюцца пад вартай.

Беларускае Радыё Рацыя