Колькасць вакансій перавысіла 163 тысячы, піша zerkalo.io.

Для параўнання: 3 ліпеня было 161 000 вакансій.
Па 69 тысячам вакансій са 163 прапануюць заробак да 1000 рублёў. Амаль па дзесяці тысячам абяцаюць плаціць ад 2000 рублёў. Як правіла, у аб’явах указаны сумы да выплаты падаткаў.
Тым часам у Беларусі “выпараюцца” работнікі. Так, у красавіку зноў скарацілася колькасць занятых у эканоміцы, паведамляў Белстат.
Вырашыць праблему з недахопам работнікаў у Беларусі не ўдаецца ўжо не першы год. Сярод прычын – ад’езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальненні з-за “палітыкі”.






