BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На «Санта Брэмар» прыбылі працаваць пакістанцы

Партыя пакістанцаў прыехала за доўгім рублём у Беларусь і ўжо працуе на «Санта Брэмар», якая належыць алігарху Аляксандру Машэнскаму – «кашальку дыктатара».

Фота: Санта-Брэмар

«Санта Брэмар» — вядомы беларускі брэнд рыбных і марскіх прадуктаў, які за 20 гадоў стаў лідарам на рынку Беларусі. Да гэтага на прадпрыемстве ў Берасці працавалі беларусы з бліжэйшых да Берасця гарадкоў і мястэчак, кажа Наталля Баболя, сяброўка якой працуе ў гэтай кампаніі:

– Ім прадаставілі жыллё, яны працуюць па нейкай асобнай дамове. Табе нейкі фіксаваны заробак, напрыклад, за гадзіну працы, калі табе няма ні прэміяльных, нічога. Ім не робяць розныя там адлічэнні – пенсійныя і іншыя. Атрымліваецца, што ім плацяць менш, чым сваім работнікам.

Па словах Наталлі, паколькі з´явілася больш танная рабочая сіла з пакістанцаў-мігрантаў, Машэнскі перастаў браць на «Санту» беларусаў:

– Але тут жа сваім яны абрэзалі ўсё, што можна, – прэміі, начныя, за цяжкасць, за шкоднасць. Маўляў, табе не падабаецца – ты сыходзіш, а мы возьмем пакістанца, які нам больш зручны.

Паводле Наталлі Баболі, ці вытрымаюць пакістанцы цяжкую і шкодную работу на «Санта Брэмар» невядома, ці Беларусь можа стаць для іх проста стартапам на Захад.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя