BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Віцебшчыне затрымліваюць выплаты сезонным работнікам

У аграгаспадарках Віцебшчыны масава затрымліваюць выплаты сезонным работнікам, паведамляе канал «Віцебск, я гуляю». Абвастрылася праблема з затрымкай выплат людзям, якія працуюць у аграпрадпрыемствах не ў штаце — так званым «дамоўнікам». Праблема цягнецца гадамі, але цяпер, мяркуючы па паведамленнях з розных раёнаў, яна абвастрылася як ніколі — затрымкі ахапілі многія раёны вобласці.

Сігналы прыходзяць з Сенненскага, Браслаўскага, Лепельскага, Полацкага і Глыбоцкага раёнаў. Таксама вядомыя выпадкі затрымак у Шумілінскім і Лёзненскім раёнах.

Наўседа пацвердзіў цвёрдую пазіцыю па беларускіх угнаеннях

Прэзідэнт Гітанас Наўседа абяцае цвёрда адстойваць пазіцыю Літвы, калі краіна сутыкнецца з ціскам па аднаўленні транзіту беларускіх угнаенняў.

“Ведаеце, для мяне каштоўнасная палітыка — гэта не пустое паняцце і не пустыя словы. Таму прадпрымаць такія дзеянні, пра якія вы кажаце, — гэта значыць, гандляваць каштоўнасцямі — для мяне цалкам непрымальна”, — заявіў ён у інтэрв’ю BNS. Так літоўскі прэзідэнт пракаментаваў ідэю адкрыць транзіт беларускага калію ў абмен на большую прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў у Літве. Наўседа адзначыў таксама, што пытанне транзіту беларускіх угнаенняў ён абмяркоўвае з кіраўніцтвам іншых краін ЕЗ.

Польшча з нуля пабудуе сучасны інавацыйны горад

Тэхналагічна развіты горад, пабудаваны з нуля, будзе створаны паміж Варшавай і Лоддзю (горад у 100 км на захад ад польскай сталіцы). Ён будзе «прычэплены» да Цэнтральнага камунікацыйнага порту, які будуецца паміж двума гарадамі, прыкладна ў 40 км ад Варшавы. Будаўніцтва горада створыць больш за 40 тысяч працоўных месцаў, у асноўным у сектарах ІТ і інавацый.

Новы горад, які атрымаў рабочую назву Airport City, павінен быць шматфункцыйным і тэхналагічна развітым. Airport City размесціцца на тэрыторыі 64 гектараў, піша Беларуская служба Польскага радыё.

Самы дарагі дом у Менску ў снежні прадалі амаль за $300 тыс.

Самы дарагі дом з прададзеных у сталіцы ў снежні абышоўся пакупніку $299 тыс. Як піша Realt, ён знаходзіцца на тэрыторыі прыватнай забудовы ў Сельгаспасёлку – даволі дарагім раёне ў межах вул. Багдановіча.

Гэта адзін з сучасных двухпавярховых блокавых катэджаў – практычна зусім новы, пабудаваны ў 2025 годзе. Яго плошча складае 174 кв. м. Гэта значыць за кожны «квадрат» у гэтым доме пакупнік заплаціў $1721.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.