У Беларусі плануецца ўнесці шэраг змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць, звязаную з крыптаактывамі. Пра гэта расказаў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са сваім калегам з Казахстана Цімурам Сулейменавым.

Фота: iStock
Паводле слоў Галоўчанкі, Беларусь адной з першых на постсавецкай прасторы сфарміравала прававое поле для працы з крыптавалютамі. І гэты сегмент фінансавага рынку расце.
Пры гэтым крыптавалютны бізнес ужо вырас да такога ўзроўню, што можа аказваць уплыў на стабільнасць фінансавага рынку ў цэлым. Таму ў Нацбанку хочуць крыху адкарэктаваць заканадаўства ў гэтай сферы.






