BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нацбанк Польшчы ў студзені павялічыў залатыя запасы больш як на 3 тоны

У студзені 2025 года Нацыянальны банк Польшчы (НБП) павялічыў свае залатыя запасы да 14,511 млн. унцый, або прыкладна да 451,3 тоны. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 21 лютага дадзеныя рэгулятара.

Такім чынам, залатыя запасы Нацбанка Польшчы павялічыліся ў мінулым месяцы на 100 тыс. унцый (прыблізна 3,1 тоны).

Па стане на канец снежня 2024 года ў распараджэнні НБП знаходзілася 14,411 унцый золата, або 448,2 тоны. У снежні банк устрымаўся ад пакупкі каштоўнага металу.

У 2024 годзе НБП закупіў больш за 89,5 тоны золата. У выніку гэтых закупак НБП павялічыў долю золата ў сваіх рэзервах да больш чым 17,6%. Згодна з рашэннем праўлення НБП, доля золата павінна скласці 20% рэзерваў банка.