Нацыянальны банк Беларусі выпусціў у абарачэнне памятныя манеты “Беларускі рубель. 30 гадоў”, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Манеты будуць мець прамавугольную форму і адпаведныя наміналы:
– залатая – 30 рублёў, маса 2 грамы, проба – 999, памер 150 на 70 міліметраў, тыраж – 10 тысяч;
-срэбная – 30 рублёў, маса 5 грамаў, проба – 999, памер 150 на 70 міліметраў, тыраж – 20 тысяч.
На аверсе манеты знаходзіцца выява зубра ў абрамленні нацыянальнага арнаменту, на рэверсе – будынак Нацыянальнага банка з гербам і арнаментам. Цэны на манеты будуць абвешчаныя пазней.
Як адзначылі ў Нацбанку, “выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў”.
Беларускае Радыё Рацыя