BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нацыянальны бізнэс-клюб імя Рамана Скірмунта падвёў вынікі сваёй дзейнасці

Нацыянальны бізнэс-клуб імя Рамана Скірмунта падвёў вынікі дзейнасці за перыяд з 2017 па 2024 год. Ініцыятарам і заснавальнікам клуба стаў беларускі інвестар, прадпрымальнік і навуковец Аляксандр Стэфановіч, які на працягу сямі гадоў забяспечваў яго дзейнасць без прыцягнення знешніх грантаў.

Аляксандр Стэфановіч

Па словах заснавальніка, імя Рамана Скірмунта не было выпадкова абрана ў якасці духоўнага патрона клуба:

– Нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі. Лічыў сябе ліцвінам. Змагаўся за тое, каб беларуска-польскія стасункі былі ў добрым стане. Ён быў дэпутатам польскага Сейму… Мы зацікаўлены ў тым, каб арганізоўваць гарызантальныя сувязі паміж нацыянальна свядомымі прадпрымальнікамі інвестарамі.

Раман Скірмунт

Клюб падтрымліваў не толькі бізнэс, але і культурніцкія і асветніцкія ініцыятывы.

Кажа Аляксандр Стэфановіч:

– Выданне кнігі «Мова 404», дзе сабраныя гісторыі рэальных людзей, якія сутыкаліся з дыскрымінацыяй беларускай мовы. Данацілі ў фонды падтрымкі культуры і ў добрыя ініцыятывы, як напрыклад, у ініцыятыву Цімоха Акудовіча «Магістрат». За данаты яны арганізоўвалі падтрымку такіх праектаў, як напрыклад, выдавецтва «Янушкевіч».

Усяго клуб інвеставаў у 7 беларускіх стартапаў на суму каля 330 500 даляраў, а 6 культурніцкіх праектаў атрымалі ахвяраванні на агульную суму больш 4,500 даляраў. Асветніцкія лекцыі па фінансах і прадпрымальніцтве праводзіліся па-беларуску, самім Стэфановічам і запрошанымі экспертамі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Аляксандра Стэфановіча