BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Найбуйнейшы беларускі банк мяняе ўмовы абслугоўвання картак

З 1 лютага 2025 года кліентаў найбуйнейшага беларускага банка – “Беларусбанка” – чакаюць новыя правілы. Яны звязаныя з камісіямі за зняцце наяўных, перавыпускам картак ды іншымі паслугамі.

Так, “Беларусбанк” пачне спаганяць 2,5% ад сумы за зняцце наяўных у банкаматах іншых банкаў.

Змены закрануць і перавыпуск картак у выпадку іх страты або крадзяжу. Міжнародныя карткі будуць каштаваць 12 рублёў, а перавыпуск Mastercard абыдзецца ў 20 рублёў.

Таксама “Беларусбанк” увёў камісію ў памеры аднаго рубля за правядзенне безнаяўных плацяжоў па рэквізітах праз інфакіёскі, інтэрнэт-банкінг і іншыя сэрвісы банка.

Беларускае Радыё Рацыя