BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Найбуйнейшы ў Беларусі пелетны завод спыняў працу праз санкцыі

Самы буйны ў Беларусі пелетны завод, які быў адкрыты ў 2020 годзе ў Мазыры, спыняў вытворчасць. Пра гэта даведаўся «Флагшток» з публікацыі ў мазырскай раённай газеце, якая паведаміла пра аднаўленне працы завода.

Пры запуску вытворчасці паліўных гранул на базе Мазырскага вопытнага лясгаса планавалася, што прадукцыя будзе пастаўляцца, у асноўным, на рынак Еўразвяза. Аднак «санкцыйная палітыка прывяла да таго, што планы давялося карэктаваць», канстатуе газета Мазырскага райвыканкама.

Да гэтага 95% прадукцыі мазырскага прадпрыемства ішло на экспарт — завод зарабляў валюту. У 2023-2024 гадах — толькі на ўнутраны рынак.

Амаль 8 мільярдаў рублёў летась пайшло на суды і сілавікоў

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зацвердзіла выкананне рэспубліканскага бюджэту за 2024 год. Агулам у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму 44 млрд 634,4 млн рублёў. Выдаткі за мінулы год склалі 43 млрд 916,2 млн рублёў, то бок бюджэт быў выкананы з прафіцытам. Пры гэтым на суды, сілавікоў і бяспеку летась выдалі больш за 7,8 млрд рублёў з рэспубліканскага бюджэту.

Што тычыцца рэспубліканскага бюджэту на бягучы год, то дэфіцыт бюджэту ацэньваецца на 4 млрд 459,4 млн рублёў.

У Беларусь зайшлі вялікія інвестары з Азіі

Замежныя бізнесмены ўклалі вялікія грошы ў Беларусь. Па стане да другі квартал першыя месцы па аб’ёме накопленых інвестыцый у Беларусь занялі такія краіны, як:

– Аб’яднаныя Арабскія Эміраты – 1,731 млрд даляраў;

– Кітай – 921,5 млрд даляраў;

– Катар — 610,5 млн даляраў;

– Іран — 154,1 млн даляраў;

– Турцыя — 135,7 млн даляраў.

Таксама іншыя краіны Азіі і Блізкага Усходу.

Вытворца Barbie будзе выпускаць цацкі са штучным інтэлектам

Кампанія Mattel будзе распрацоўваць цацкі і гульні на базе штучнага інтэлекту. Для гэтай мэты яна аб’яднае намаганні з OpenAI. Як піша Reuters, першыя прадукты плануецца выпусціць да канца 2025 года. Акрамя таго, Mattel плануе ўкараніць у свае бізнес-працэсы інструменты на аснове ChatGPT, каб “павялічыць прадукцыйнасць і крэатыўнасць”.

У апошні час і вытворца лялек Barbie, і ўся індустрыя цацак адчуваюць спад. Гэта звязана як з ростам цэн з-за высокіх выдаткаў, так і з тым, што сучасных дзяцей цікавяць больш тэхналагічныя прадукты. З-за праблем у асноўным бізнесе Mattel ужо некалькі гадоў займаецца вытворчасцю фільмаў, тэлешоу і мабільных гульняў на аснове сваіх прадуктаў, піша Office Life.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае: mazyr.by.