BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наколькі вырас курс даляра за 30 гадоў кіравання Лукашэнкі?

За 30 гадоў праўлення Аляксандра Лукашэнкі афіцыйны курс долара ЗША да беларускага рубля вырас у 11.531 раз. Гэта горшы паказчык у параўнанні з краінамі-суседзямі і краінамі на прасторы былога СССР.

Фота: RomanR / Shutterstock.com.

Пра гэта сведчыць праведзены выданнем «Позірк» параўнальны аналіз каціровак, якія выстаўляюцца нацыянальнымі банкамі. Без уліку трох дэнамінацый долар у Беларусі падаражэў з 27.550 да 317.690.000 рублёў.