20 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №33 «Аб павышэнні пенсій», паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на ягоную прэс-службу. Паведамляецца, што пенсіі з 1 лютага вырастуць у сярэднім на 10%.

Як патлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі, з 1 лютага падвысяць усе віды працоўных пенсій — па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля.
Цяпер працоўныя пенсіі ў Беларусі атрымліваюць больш за 2,3 мільёна чалавек.
Нагадаем, 21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах у Беларусі, якія адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.