BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нарвегія далучылася да санкцый Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі

Нарвегія 7 кастрычніка далучылася да санкцый ЕЗ, якія былі ўведзены некалькімі месяцамі раней. Новыя нарвежскія санкцыі адпавядаюць абмежаванням, прынятым Еўразвязам супраць рэжыму Лукашэнкі сёлета ў чэрвені. Гэтыя меры шмат у чым гарманізавалі гандлёвыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і Расеі, тым самым скараціўшы магчымасці апошняй па абходзе ўжо ўведзеных абмежаванняў.

Таксама былі ўведзены абмежаванні па транзіце праз тэрыторыю Беларусі шэрагу падсанкцыйных тавараў ваеннага і двайнога прызначэння, што Кабінет і НАУ доўгі час адвакатавалі перад еўрапейскімі партнёрамі, у тым ліку звярталіся і да нарвежскага боку.

«Рашэнне Нарвегіі 7 кастрычніка далучыцца да санкцый ЕС будзе садзейнічаць удасканаленню санкцыйнага механізму супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі, а таксама ўскладніць абход з іх боку ўжо ўведзеных абмежаванняў», – адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.