BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Не менш за 650 тон бярозавіка плануюць рэалізаваць на Берасцейшчыне

На Берасцейшчыне сёлета плануюць рэалізаваць насельніцтву не менш за 650 тон бярозавіка. Яго продаж паўсюдна пачнецца з 15-га сакавіка, – паведамілі ў абласным Камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Нарыхтоўка прыроднага напою ўжо вядзецца.

Калі грамадзянін хоча не наўпрост набыць бярозавіка, а ўласна правесці збор, то лепш звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, – гаворыць ляснік:

Прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў збору бярозавага соку. Мы не можам нарыхтоўваць з кожнай бярозы, ёсць і заказнік,і і там, дзе жывуць чырвонакніжнікі. Мы не можам там нарыхтоўваць бярозавы сок. Ці бярозы, якія знаходзяцца ля населеных пунктаў, яны забруджаныя, мы таксама там не нарыхтоўваем бярозавы сок. Таксама ёсць грамадзяне, якія жадаюць таемна ад працаўнікоў лясніцтва нарыхтаваць. Мы ўстанаўліваем фотапасткі, там прадугледжаная адказнасць.

За нарыхтоўку бярозавіка ў нявызначаным месцы ці за парушэннем тэхналогіі збору фізічную асобу можа чакаць штраф да 800 рублёў, прадпрымальніка да чатырох тысяч, а юрыдычную асобу на ўсе 20 тысяч рублёў. Усё залежыць ад памераў шкоды.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: forestry.by