Нелаяльных уладам беларусаў дазволілі браць на працу.

Аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што кіраўнікі дзяржаўных арганізацый атрымалі дазвол прымаць на працу беларусаў, якія ў 2020-м годзе паставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Іншых падрабязнасцяў няма, як і пацвярджэнняў.
У BYPOL мяркуюць, што такое рашэнне звязана з «катастрафічным кадравым голадам, які адчуваюць многія галіны пасля масавых звальненняў так званых «нядобранадзейных» спецыялістаў». Зрэшты, гэта інфармацыя супярэчыць апошнім заявам Лукашэнкі, які лічыць, што тым, хто працуе ў «адукацыі, СМІ, культуры, спорце», дараваць выступы 2020 года нельга.
Беларускае Радыё Рацыя






