BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Nestlé прадавала ваду з фекальнымі бактэрыямі як «прыродную мінеральную»

Даследчае агенцтва Mediapart абвінаваціла Nestlé у незаконным фільтраванні і продажы вады з забруджаных крыніц. Спажыўцы нічога не ведалі аб вадзе, якую купляюць.

Расследаванні паказалі, што крыніцы мінеральнай вады ў Францыі былі забруджаны фекаліямі, бактэрыямі кішачнай палачкі і пестыцыдамі. Як высветлілі ў Mediapart, парушэнні былі на вытворчасці вады ўжо 15 гадоў. Сума махлярства за гэтыя гады склала 3 мільярды еўра.

Кампанія Nestlé адпрэчвае ўсе абвінавачанні. Арганізацыя спажыўцоў foodwatch заклікае ўлады Францыі прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Паводле NEXTA