BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новае даследаванне BEROC: санкцыі, абясцэньванне рубля і ізаляцыя Беларусі ад глабальнай сістэмы

Каманда BEROC зладзіла анлайн-прэзентацыю новых матэрыялаў “Маніторынгу эканомікі Беларусі”.

Фота: belmarket.by

На мерапрыемстве выступіў старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук, які распавёў пра асноўныя пагрозы для эканомікі Беларусі на сённяшні дзень:

-Нарастаючая праблема пагаршэння сальда знешняга гандлю, дэфіцыт рабочай сілы, дэфіцыт вытворчых магутнасцяў і набор макраэканамічных дыспрапорцый. Беларускі рубель пачаў спачатку абясцэньвацца да расейскага рубля, гэта адкрывае шлюз, якім мы былі закрытыя ад уплыву расейскай інфляцыі.  

Акрамя таго, Крук пракаментаваў нядаўнюю заявуЛукашэнкі, у якой той прапанаваў старшыням выканкамаў кіраваць прыватным сектарам і прызначаць дырэктараў прыватных кампаній.

-Прыватны бізнес, які сёння застаўся ў Беларусі, ён добра разумее, дзе ён апынуўся і прымае правілы гульні. Спроба балансаваць паміж прыструньваннем бізнесу, а з другога боку, быццам яго падтрымкай, гэта прывязаць прыватны сектар да дзяржавы.

Дзмітрый Крук таксама адзначыў, што адсочваць санкцыйны націск на Беларусь становіцца ўсё больш складана. Паводле яго слоў, з-за аддзялення беларускай фінансавай сістэмы ад глабальнай, многія аперацыі праходзяць у непразрыстых схемах, а частка разлікаў зараз вядзецца ў альтэрнатыўных валютах, такіх як юань.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя