Увесці яшчэ адну забарону для беларускіх экспарцёраў прапануюць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Экспарцёрам хочуць забараніць прадаваць тавары за мяжу па цане ніжэйшай, чым на ўнутраным рынку. Пра гэта заявіў ўчора кіраўнік міністэрства Артур Карповіч.

У выключных выпадках можа быць дадзена права аблвыканкамам і Менгарвыканкаму дазваляць такія цэны.
“Вытворца часцяком у пагоні за выкананнем паказчыка па экспарце забывае пра ўнутраны рынак, разумеючы, што гэта нікуды ад яго не дзенецца. Ёсць факты, калі на ўнутраны рынак вытворцы пастаўляюць прадукцыю значна даражэй, чым прадаюць яе на экспарт. Нашы людзі не павінны перакрываць рэнтабельнасць, якую недаатрымлівае прадпрыемства на тэрыторыі замежных дзяржаў”, — патлумачыў міністр.
Акрамя таго Карповіч назваў “сырымі” меры па павышэнні долі беларускіх тавараў у гандлі, распрацаваныя яго ведамствам.
Беларускае Радыё Рацыя






