BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новыя дазволы на выпуск “арыгінальнага” алкаголю

Пастановай Саўміна № 775 ад 18 кастрычніка 2024 года пашыраны пералік юрыдычных асоб, якія могуць вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі ў культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках.

Фота: OlegD / Shutterstock.com

Пералік зацверджаны “для аднаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый”.

Згодна з дакументам, у спіс уключаны Стаўбцоўскі лясгас (па дзейнасці на тэрыторыі паляўнічага комплексу Хотаўскага лясніцтва), нацпарк “Прыпяцкі”, сялянская (фермерская) гаспадарка “СТАРТ МС”, ТАА “Славянская Карчма” і СТАА “ЭкаБел “Калбавічы”.

Такім чынам спіс юрыдычных асоб, якія могуць на законных падставах гнаць самагонку ў Беларусі, вырас на пяць пазіцый. Цяпер у ім 27 месцаў, дзе ў краіне можна легальна вырабляць гэты народны напой.