BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Nvidia” працягнуў супрацу з вытворцам расейскіх дронаў

Супольнасць расследавальнікаў «InformNapalm» працягвае даследаваць дакументы расейскага вытворцы беспілотнікаў «Альбатрос», якія здабыла хакерская група «Кібер Спротив». У дакументах пабачылі, што амерыканскі IT-гігант супрацоўнічае з расейскім вытворцам нават у 2024 годзе, нягледзячы на санкцыі.

Як піша «InformNapalm» са спасылкай на дакументы ва ўцечцы, расейскі вытворца беспілотнікаў выкарыстоўваў рухавікі японскай «Saito», лідары канадскай кампаніі «Neptec Technologies», камеры японскай «Sony», цеплавізары кітайскай «InfiRay Technologies». Сярод іншага «Альбатрос» выкарыстоўвае мікракамп’ютары серыі «Nvidia Jetson» для распазнавання аб’ектаў з дапамогай нейрасетак. З электроннай пошты дырэктара кампаніі Аляксея Флорава вынікае, што «Nvidia» і «Альбатрос» супрацоўнічалі прынамсі з 2016 года, працягвалі супрацу прынамсі да 26 лютага 2024 года.

Галоўны прадукт «Альбатросу» – беспілотнік «Альбатрос-М5», які фармальна прадстаўляюць як цывільны дрон, але ў прэзентацыях хваляцца ягоным баявым выкарыстаннем у вайне ва Украіне: для карэктавання артылерыі і выведкі ўдзень і ўначы.

Вытворчасць на расейскіх НПЗ скарацілася на 14%

Каб задаволіць патрэбы ўласнага рынку, Расея была вымушаная прыпыніць экспарт на паўгода. Крэмль пачаў імпартаваць нафтапрадукты з Беларусі і аддаў перавагу чыгуначнаму транспарту. Украіна знішчыла амаль 14% вытворага патэнцыял расійскіх НПЗ, – паведаміла агенцтва Bloomberg. Гэтыя шкоды прывялі да росту цэнаў на паліва ў Расіі да 30%, – піша польскі партал  energetyka24.com.

«Атакі беспілотнікаў на расійскую энергетычную інфраструктуру ў пачатку гэтага года вывелі з ладу 14% унутраных нафтаперапрацоўчых магутнасцяў і прывялі да росту ўнутраных цэнаў на паліва. Аднак гэтыя атакі аказалі мінімальны ўплыў на вытворчасць электраэнергіі», — піша Bloomberg са спасылкай на дадзеныя Пентагона.

Пасля ўводу БелАЭС цана за электраэнергію не змяншаецца, а расце

Сярэдняя цана на электраэнергію (у разліку за 100 кВт. ч) у Беларусі ў першым квартале 2024 года склала 25,11 рубля — на 4,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (24,12), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Беларускія ўлады і прапаганда з моманту ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) і ў наступныя гады запэўнівалі, што ўзвядзенне АЭС вельмі выгадна для жыхароў Беларусі.

У 2018 годзе намесніца міністра энэргетыкі Вольга Пруднікава адзначала, што “з пункту гледжання ўспрымання як рэальным сектарам эканомікі, так і насельніцтвам тарыфы пасля ўводу атамнай станцыі не павінны павялічыцца”.

З будаўніцтвам жылля не ўсё добра

У студзені — красавіку арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 10,5 тыс. новых кватэр (за 12 месяцаў не змянілася), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У эксплуатацыю ўведзена 1.022,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (+16,6%; 877,1 тыс.).

Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні ўмоў, за гэты час з’явілася 333,5 тыс. кв. м жылля (-27%; 457,1 тыс.), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 207,5 тыс. (-39,4%; 342,2 тыс.).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Michael Vi / / Shutterstock